ДТЗ адбылося ў нядзелю, 15 мая, каля 14 гадзін дня.

50-гадовы кіроўца “Пежо607”, жыхар Маладзечанскага раёна, ехаў па Віленскай у крайняй левай паласе ў накірунку плошчы Старое Места. На пуцеправодзе яго аўтамабіль заглух і не завёўся. Кіроўца выйшаў, паставіў знак аварыйнай стаянкі, сеў назад у машыну і стаў чакаць дапамогі.

У той жа паласе аўто ехалі адно за адным. Кіроўца першага стаў перастройвацца ў крайнюю правую паласу. 27-гадовы малады чалавек, які ехаў за ім на “Пежо406”, не бачыў загадзя перашкоды. Ён пачаў тармазіць, але, як толькі спыніўся, адчуў удар ззаду.

У яго ўехала 31-гадовая маладзечанка на “Фольксваген-Гольфе”, якая не паспела спыніцца, таму што адлегласць да “Пежо” была замалой.

Ёй далі штраф за тое, што не трымала бяспечную дыстанцыю.

Пра здарэнне распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.