Першую частку тыдня надвор’е будзе фаріраваць халоднае і вільготнае паветра з паўночнага захаду Еўропы. Сярэдняя тэмпература прагназуецца на 1-3 градусы ніжэй за норму.
У аўторак і сераду, 17 і 18 мая, ноччу па паўднёвым усходзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.
У другой частцы тыдня ў краіну накіруецца больш цёплае паветра з Атлантыкі.
У чацвер, 19 мая, месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.
У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы.
У выходныя чакаецца ўмерана-цёплае, з кароткачасовымі дажджамі надвор’е.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
17 мая |
ад +11 да +17 |
ад +1 да +8, месцамі на глебе слабыя замаразкі ад 0 да -1 |
18 мая |
ад +11 да +17 |
ад +2 да +7 |
19 мая |
ад +14 да +20 |
ад +2 да +7 |
20 мая |
ад +15 да +22 |
ад +3 да +9 |
Цікавыя факты пра надвор’е ў рэгіёне
Самым халодным днём у рэгіёне было 22 мая 1980 года. У Ашмянах слупок тэрмометра апусціўся да -3, у Валожыне было -1,3.
А вось самым халодным днём у Вілейцы было 22 мая 1970 года – -3,1.
Самым спякотным днём было 18 мая 1975 года ў Вілейцы, паветра прагрэлася да +30,9. У Ашмянах самым гарачым днём было 22 мая 2007 года, на слупках было +29,9, у Валожыне ў гэты дзень было +29.
Паводле “Нашай Нівы”.