Ён быў удзельнікам ансамбля народнай музыкі “Весялінка” Вілейскага Палаца культуры, групы “Парламент”, апошнім часам – групы “Браты-славяне”. Працаваў у Вілейскай гімназіі №2 выкладчыкам музыкі.
– Міхаіл – цудоўны, добрай душы чалавек, таленавіты музыка, выдатны настаўнік. Ён вельмі любіў беларускую спадчыну і шмат увагі надаваў фальклору, – кажуць пра яго калегі па працы ў гімназіі №2.
– Ён быў цудоўным музыкантам і сапраўдным сябрам, – дадае ўдзельнік “Братоў-славян” Сяргей Скаражонак.
Развітанне з Міхаілам Ермаковічам пройдзе сёння, 16 мая, у Доме духоўнай асветы ў Вілейцы – папярэдне, з 12.30. Пахаваюць яго сёння ў вёсцы Любань.
Што расказваў Міхаіл у інтэрв’ю “РГ” два гады таму
Пра групу “Браты-славяне”
“Браты-славяне” як група сфарміраваліся падчас працы для душы. Гэта было як хобі. Мы ніколі не ставілі сваю творчасць на канвеер. Ніхто не падганяў: трэба для перадачы нешта напісаць ці канцэрта. Галоўнае не рамеснічаць. Ёсць натхненне – напісаў, а няма нічога арыгінальнага, лепей не брацца.
У цэнтры – Міхаіл Ермаковіч. Фота з архіву групы`Браты-славяне`.
Пра ўдзел у дабрачынных канцэртах
Як жа ў такой справе адмовіш? Тым больш, што дабрачынныя канцэрты дадаюць сілы.
Пра любоў да народнай песні
Каб у 1995 годзе мне хтосьці сказаў, што буду любіць народную песню, то не паверыў бы. Але тым не менш, гэта адразу вылілася ў такую цярпімасць, а потым і ў любоў.
Любімая песня з рэпертуару “Братоў-славян”
У нас ёсць аднайменная песня “Браты-славяне”. Не скажаш, што яна самая лепшая, але для мяне яна каштоўная, бо адлюстроўвае нашы думкі. У кожную песню ўкладваеш частку душы, таму яны ўсе для нас любімыя.
Выступаюць `Браты-славяне`. Фота з архіву групы`Браты-славяне`.