Здарэнне адбылося ў суботу, 14 мая, каля 20:00.

26-гадовы віляйчанін на “Шкодзе-Актавіі” ехаў у Маладзечне па вуліцы Тамары Дудко ў накірунку Вялікага Гасцінца па крайняй левай паласе.

Калі ён набліжаўся да дома №158 па Вялікім Гасцінцы, на закругленні дарогі ўправа не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль вынесла на правую абочыну ў асвятляльную мачту.

Кіроўца цэлы.

Пашкоджаныя аўтамабіль і асвятляльная мачта.

Пра аварыю распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.