Для гэтага прывезлі ў Вілейку больш за дзве тоны сільвініту з “Белкалію”.

– Кавалкі былі з конскую галаву – такія вялікія нам і не трэба былі. На станку выразалі, абшылі сцены пакоя драўлянай рашоткай і пад яе паклалі кускі сільвініту. Пакой рабілі не для камерцыйнага выкарыстання: ён прызначаны для аздараўлення супрацоўнікаў і навучэнцаў каледжа, – кажа дырэктар установы Ігар Кіцікаў. – Наколькі ведаю, ў Вілейцы такога пакуль не было – мо пасля нас яшчэ хто зацікавіцца. Бо набыць сільвініт і абсталяваць пакой – гэта нядорага, а карысць для здароўя вялікая.

Адразу пакой апрабавалі на сабе. Пару супрацоўнікаў з праблемамі з дыхальнымі шляхамі прымаюць спелеаванны – адчуваюць сябе нашмат лепш. Лічаць, што пакой будзе дарэчы для ўмацавання здароўя навучэнцаў – многія з іх хварэюць зімой.

Спелеапакой адкрылі ў каледжы. Фота Святланы Мацукевіч.

Спелеапакой адкрылі ў каледжы. Фота Святланы Мацукевіч.

Спелеапакой размясцілі ў майстэрнях, дзе вучаць пакаёвак. У добрых гасцініцах за мяжой ёсць спелеапакоі – трэба, каб і нашы пакаёўкі ведалі, што гэта такое, тлумачыць Ігар Кіцікаў.

Як з’явілася ідэя адкрыць такі пакой, і колькі часу прайшло да яе ўвасаблення, чытайце ў бліжэйшым нумары “Рэгіянальнай газеты”.

Даведка “РГ”
Спелеапакой – спецыяльна абсталяванае памяшканне, у якім ствараюцца ўмовы салянай пячоры (спелеашахты). Лячэбнае асяроддзе, насычанае сухім аэразолем хларыду натрыю з перавагай (да 90%) дробных часціц, якія трапляюць у самыя глыбокія аддзелы дыхальных шляхоў, аказваюць уздзеянне на аднаўленне функцыі бронхаў і вонкавага дыхання.

Спелеатэрапію  прызначаюць хворым з захворваннямі органаў дыхання, а таксама гіпертанічнай хваробай, захворваннямі суставаў.