У рамках фестывалю творчых моладзевых ініцыятыў “Час жыць” 14 мая прайшоў рок-блок, які меў форму конкурсу.
Гурт “Element” выступаў першым і іграў толькі інструментальную музыку. Яго ўдзельнікі – жыхары Вілейкі і Маладзечна. Група ўзяла трэцяе месца.
На другім апынуўся гурт “Post feed”. Ён стварыўся з некалькіх музычных калектываў. Сярод публікі было шмат фанатаў групы.
Ганаровае першае месца журы аддало калектыву “Планета ўсіх”. Група пачала існаваць у 2010 годзе. Яе ўдзельнікі прыехалі з Вілейкі. Хлопцы спяваюць ў розных стылях: ад рэгі да рок-н-ролу.
Сярод іх музычных інструментаў прысутнічаюць старадаўняя дарбука – невялікі барабан, дуда, а таксама джэмбе. Гэта барабан у форме кубка, на якім іграюць рукамі. Група выканала некалькі песень, сярод якіх “У рай”, “Трактара – reggae”, “Адлік (18.20)”.
Гурт Between Songs.
Гурт Element.
– Адбор праводзіўся па многіх крытэрах. Што тычыцца мяне, я глядзеў на якасць выканання песень, на тое, як музыканты падаюць сябе. Яшчэ на рэакцыю публікі, – распавёў музыкант Аркадзь Казырскі, які ўваходзіў у склад журы.
На сцэне можна было пабачыць музычны калектыў “ThanksForMeds”, які прадставіў прэм’еру новай песні “Я фрык”, а таксама групу “Between Songs”.
Пра тое, што значыць фестываль “Час жыць”, распавяла карэспандэнту “РГ” віяланчэлістка “Element” Вольга Уліцкая:
– Я з юнацтва чакала падобнага, бо ў правінцыі мала месцаў для цікавага і карыснага баўлення часу. Прытым не ў зануднай форме, а ў творчай. Для мяне асабіста важна мець зносіны з людзьмі, у якіх можна чамусьці навучыцца. Фестываль – магчымасць “сябе паказаць ды на іншых паглядзець”. Паказаць людзям, у што можна сублімаваць свае эмоцыі, куды з задавальненнем выдаткаваць час і сілы замест ўжывання алкаголю, наркотыкаў і цыгарэт. Пераканаць дзяцей і моладзь займацца цікавымі рэчамі, адцягнуць увагу людзей ад бескарыснага сядзення ў інтэрнэце. Бо многія сайты раскладаюць маральнасць, а гульні могуць перайсці ў залежнасць. Фестываль дапамагае развіваць у сабе таленты, пра якія шмат людзей нават не здагадваецца.
Гурт Element.
Гурт Element.
Гурт Post Feed.
Гурт Планета ўсіх.
Гурт Планета ўсіх.