Жанчына пазваніла каля 18:00 у нядзелю, 15 мая.

Яна распавяла, што 38-гадовы муж на аўтамабілі “Дэа-Маціз” паехаў нецвярозы невядома куды.

Міліцыя затрымала яго ў Маладзечне на вуліцы Будаўнікоў.

Як высветлілася, канцэнтрацыя пароў абсалютнага этылавага спірту ў выдыху склала 1,38 праміле.

Кіроўца патлумачыў, што ў сябра выпіў каля 300 грамаў гарэлкі, пасля чаго з’явілася неабходнасць з’ездзіць у Маладзечна.

Аўтамабіль адправілі на штрафстаянку. На яго выкарыстанне наклалі арышт.

Склалі пратаколы за кіраванне ў нецвярозым стане і за адсутнасць рэгістрацыйных дакументаў.

Пра здарэнне распавёў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.