Такое рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння надзвычайных здарэнняў пры правядзенні мерапрыемстваў, у якіх прыме ўдзел больш за 20 тысяч школьнікаў.
Пад узмоцнены кантроль будуць узяты месцы, у першую чаргу зоны адпачынку, дзе сустракаюцца выпускнікі пасля ўрачыстых мерапрыемстваў у школах.
Летась пры правядзенні аналагічных мерапрыемстваў супрацоўнікамі міліцыі і педагогамі затрымана больш за 20 непаўналетніх, большасць з якіх за ўжыванне алкагольных напояў, а таксама знаходжанне ў начны час у грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых асоб.
Некалькі нядобрасумленных прадаўцоў прыцягнуты да адказнасці за гандаль спіртным падчас прыняцця абмежавальных мер. У сувязі з гэтым варта нагадаць, што за парушэнне правілаў гандлю прадаўцам пагражае адказнасць у выглядзе штрафу ў суме ад 2 да 10 базавых велічынь.
УУС Мінскага аблвыканкама таксама прапануе грамадскасці неадкладна паведаміць у органы ўнутраных спраў пра факты продажу алкаголю ў названыя дні.
Паводле УУС Мінскай вобласці