“Фарсаж” заняў другое месца з танцам “Сонечнае зацьменне”. Вызначыліся віляйчане ў намінацыі “Эстрадны танец” (змешаная група).

–  Было вельмі шмат камандаў. Сапернічалі з моцнымі, са званнем “узорны” калектывамі. Ад конкурсу і выступлення засталося мора эмоцый, –  расказала кіраўнік “Фарсажу” Алеся Раздзялоўская.

Фота забяспечана Алесяй Раздзялоўскай.

Фота забяспечана Алесяй Раздзялоўскай.

Удзельнікі `Фарсажу` на конкурсе. Фота забяспечана Алесяй Раздзялоўскай.

Удзельнікі `Фарсажу` на конкурсе. Фота забяспечана Алесяй Раздзялоўскай.

А 15 мая “Фарсаж” удзельнічаў у рэспубліканскім фестывалі ў Мінску “Мы разам”. Дарослыя ўдзельнікі калектыву заваявалі першае месца з усходнім танцам, трэцякласнікі з гімназіі №1 “Логас” – другое месца з хіп-хопам.

Зараз калектыў рыхтуецца да справаздачнага канцэрта, які намечаны на 20 мая ў Палацы культуры.

Відэа з фестывалю “Мы разам”

Леанід Гайчук збярэ сяброў па творчасці

Аўтарскі вечар саліста Палаца культуры Леаніда Гайчука адбудзецца 18 мая.

Прымеркаваны ён да 60-гадовага юбілею самадзейнага артыста. На вечары выступяць яго сябры па творчасці, салісты і калектывы Палаца культуры, паведаміла намеснік дырэктара ўстановы Вольга Шляпо.

Пачатак – у 18:00. Мерапрыемства платнае.

Педагог з Вілейка стала лаўрэатам міжнароднага конкурсу-фестывалю

Педагог дадатковай адукацыі Вілейскага дзяржаўнага каледжа Дыяна Хвалько стала лаўрэатам другой ступені восьмага міжнароднага конкурсу-фестывалю “Культурная сталіца” ў напрамку “Вакал: джаз (сола)”.

Конкурс праходзіў з 2 па 8 мая года ў Санкт-Пецярбургу.

У 2015 годзе Дыяна скончыла Інстытут сучасных ведаў імя Шырокава, аддзяленне эстраднага вакалу. Там жа захапілася джазам. На конкурсе выканала дзве кампазіцыі: “Feelin ‘good” групы “Pussycat Dolls” і “Feels so good” спявачкі Габрыэлы Андэрс.

Дыяна Хвалько. Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Дыяна Хвалько. Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Дыяна даўно планавала ўдзел у падобным праекце: хацела паспрабаваць свае сілы, набыць досвед выступлення на конкурсе міжнароднага маштабу.

Святлана Мацукевіч, культарганізатар каледжа.