55-гадовы жыхар Камарова на аўтамашыне “Рэно Лагуна” ехаў у напрамку Свіры. Ён не справіўся з кіраваннем, і машына сутыкнулася з трактарам “Беларус 3022DСI”. Той ехаў наперадзе ў тым жа напрамку.

“Рэно” з’ехала ў кювет і перакулілася. Кіроўца аўтамашыны атрымаў траўмы і шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Мядзельскай бальніцы.

Ён не быў прышпілены рамянём бяспекі і знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.