Прысвечаны фестывалю “Час жыць” аратарскі батл прайшоў у Маладзечне 14 мая.
Моладзь змагалася за перамогу ў дзвюх намінацыях – “Паэтычным батле” і “Публічнай гаворцы”. Спачатку гучала паэзія. Любоў Сямёнава ўзяла першае месца з вершам Веры Палазковай “Раскажы мне”. Можна было паслухаць і аўтарскія творы.
У рамках “Публічнай гаворкі” гучала шмат маналогаў. Розных па характары, але з’яднаных адной мэтай: жыццё трэба любіць. Сяргей Соніч з маналогам “Шануйце час” скарыў публіку і заняў першае месца. З публічнай гаворкай “Час жыць” на другой ступені апынуўся Міхаіл Пісьць. Таксама арганізатары адзначалі дыпломамі за ўдзел некаторых канкурсантаў.
Другая частка аратарскага батла мела назву “Свабодны мікрафон”. Кожны ахвотны мог падзяліцца з астатнімі тым, што хацеў дадаць.
Марына Герасімава, паэтэса.
Сяргей Соніч, 1 месца ў аратарскім батле ў намінацыі Публічная гаворка.
На батл сабралася шмат публікі. Людзі, што праходзілі міма, заставаліся паглядзець, паслухаць ды паздымаць.
Пакуль гледачы і ўдзельнікі чакалі рашэння суддзяў, расійская паэтка Марына Герасімава і паэтка Ніна Лістота ўзнагароджвалі пераможцаў літаратурнага конкурсу, якія занялі другое і трэцяе месцы ў намінацыях “Журналістыка”, “Проза” і “Паэтычная творчасць”. Некаторыя з лаўрэатаў прачыталі свае вершы.
Затым арганізатар фестывалю Марына Валасковіч ўзнагародзіла паэтку Марыну Герасімаву сувенірам у выглядзе чалавека, які выходзіць са сцяны.
– Не бойцеся аддзяліцца ад плоскасці, рухайцеся да сваёй мэты. Здаецца, мая цёзка заглянула мне ў душу і падняла там нейкія пласты, – падзялілася арганізатар.
Любоў Сямёнава ідзе за ўзнагародай, 1 месца ў намінацыі Паэтычны батл.