У акцёра і тэлевядучага Юрыя Жыгамонта здарыўся інфаркт. Пра гэта паведамілі ў творчай камандзе, з якой ён робіць перадачу “Падарожжа дылетанта”.

Тэмай бліжэйшай перадачы, што мусіла выйсьці ў мінулую суботу, стала вёска Выдранка на Магілёўшчыне. Увесь відэаматэрыял ужо быў адзняты.

Нагадаем, што з красавіка папулярная перадача Юрыя Жыгамонта пачала публікавацца выключна ў Сеціве – выпускі “Падарожжаў дылетанта” размяшчаліся на сайце zhygamont.by. Выхад праграмы на тэлеканале СТБ, нягледзячы на хвалю глядацкага абурэння, быў спынены.