Аварыя здарылася на вуліцы Лібава-Роменскай каля 16 гадзін у чацвер, 19 мая.

Жанчына-кіроўца на аўтамабілі “Нісан-Нотэ” паварочвала налева на паркоўку на вуліцы Лібава-Роменскай паблізу СТА.

Яна не саступіла дарогу “Нісану -Прэмьеры”, які рухаўся насустрач. “Нісан-Прэмьера”, спрабуючы ўхіліцца ад удару, зачапіў прыпаркаваныя дзве машыны: “Опель” і “Міцубісі”. 

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” распавялі відавочцы аварыі.