У Беларусі 59,7% жыхароў аддаюць перавагу чаю, 40,3% – каве. У Расіі ўзровень аматараў чаю вышэйшы: іх налічваецца 72,%, а кавы – 22,5%. Дзіўна, але ненашмат ад расейцаў адстаюць у сваёй прыхільнасці да чаю і жыхары Латвіі – 71,% аматараў чаю супраць 28,9% прыхільнікаў кавы. Ва Украіне чай п’юць 67,6%, а каву – 32,4%.

А вось жыхары іншых краін-суседак больш любяць каву. У Польшчы колькасць прыхільнікаў кавы складае 51,3%, а чаю – 48,7%. У Літве каву п’е 59,8% жыхароў, а чай – 40,2%.

99,6% насельніцтва Узбекістана аддаюць перавагу чаю, тады як у Гватэмале, насупраць, 99,6% насельніцтва пераважна п’юць каву. Абсалютнымі лідарамі па прыхільнасці да чаю сталі таксама Кенія (99,2%), Азербайджан (99,1%), Пакістан (99%), Кітай (98,9%) і Егіпет (98,5%).

Каве аддаюць перавагу жыхары Дамініканскай Рэспублікі (99%), Бразіліі і Эквадора (97,4%), Грэцыі (96,8%), а таксама Даніі (92,2%).

Паводле “Нашай Нівы”.