Лепшых выбіралі ў некалькіх намінацыях. Навучэнцы Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў атрымалі ўзнагароды розных ступеняў.

Лаўрэатам першай ступені ў намінацыі “ансамблі” стаў эстрадна-джазавы ансамбль школы (кіраўнік – Фёдар Гур, канцэртмайстар – Дар’я Рогач).

– Проста цудоўны конкурс, найскладанейшы, – дзеліцца ўражаннямі Фёдар Гур. – У ім прымала ўдзел шмат музыкантаў высокага ўзроўню з Масквы, Яраслаўля, Адэсы, Кіева і ўсёй нашай краіны.

Ансамбль удзельнічаў у конкурсе трэці раз, і штораз становіцца лаўрэатам. Двойчы – першай ступені, і адзін раз – другой.

А яшчэ Аляксандра Капцюг стала лаўрэатам другой ступені ў намінацыі “саліст-інструменталіст”. Ганна Грышкевіч у намінацыі “саліст-вакаліст” атрымала дыплом лаўрэата трэцяй ступені (настаўнік Кацярына Анасовіч).