21 мая ноччу і раніцай па паўночна-ўсходняй палове пройдуць дажджы, у паўночна-ўсходніх раёнах краіны – моцныя дажджы. Днём месцамі па краіне, а па Віцебскай і Магілёўскай абласцях у многіх раёнах будуць кароткачасовыя дажджы.

Вецер паўночна-заходні ўмераны, у паўночна-ўсходніх раёнах ноччу і раніцай чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу ад +5 да +11, днём ад +13 па паўночным усходзе да +23 па паўднёвым захадзе краіны.

22 мая, у нядзелю, у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу ад +4 да +10, днём ад +16 да +23, па паўднёвым захадзе да +25.

23 мая пераважна без ападкаў, толькі днём па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Ноччу ад +5 да +10, днём ад +17 да +24, па паўднёвым захадзе ад +25 да +27.

“Наша Ніва” паводле .