Фестываль духавой музыкі “Майскі вальс” пройдзе ў Вілейцы і Маладзечне 20-22 мая. Гледачоў чакае насычаная праграма: выступленне мажарэтак, аркестраў, джаз-ансамбля. На фестываль прыедуць калектывы з іншых краін: Латвіі, Расіі, Украіны.
Праграма абласнога фестывалю духавой музыкі “Майскі вальс”.
20 мая
15:00-17:00 – Выступленні аркестра “Раксалана”, групы мажарэтак харэаграфічнага ансамбля “Арабеск”, джаз-ансамбля Roksi Band Крэмянчугскага педагагічнага каледжа з Украіны (Вілейка, Палац культуры).
21 мая
11:00-13:00 – Выступленні ўзорных духавых аркестраў і ансамбляў мажарэтак Мінскай вобласці (Палац культуры, Маладзечна).
14:00-17:00 – Выступленні народных духавых аркестраў і ансамбляў мажарэтак Мінскай вобласці (Палац культуры, Маладзечна).
14:00-16:00 – Выступленні аркестра “Раксалана”, групы мажарэтак харэаграфічнага ансамбля “Арабеск”, джаз-ансамбля Roksi Band Крэмянчугскага педагагічнага каледжа з Украіны (Дом культуры, пасёлак Чысць).
19:00 – Адкрыццё фестывалю (амфітэатр, Маладзечна).
19:20-20:00 – Выступленне духавога аркестра імя Рамана Алексюка, ансамбля мажарэтак-барабаншчыц, ансамбля мажарэтак “Істра” Істрынскага Дома культуры з Расіі (амфітэатр, Маладзечна).
20:00-20:20 – Выступленні духавога аркестра Наўенскай музычнай і мастацкай школы з Латвіі (амфітэатр, Маладзечна).
20:20-21:00 – Выступленні аркестра “Раксалана”, групы мажарэтак харэаграфічнага ансамбля “Арабеск”, джаз-ансамбля Roksi Band Крэмянчугскага педагагічнага каледжа з Украіны (амфітэатр, Маладзечна).
21:00-22:00 – Выступленні канцэртнага аркестра “Няміга” з Мінска (амфітэатр, Маладзечна).
22 мая
09:00-12:00 – Рэпетыцыя зводнага духавога аркестра (стадыён школы №4).
13:30-14:00 – Марш-парад аркестраў і ансамбляў па вуліцах горада (цэнтральная плошча, Маладзечна).
14:00-15:30 – Выступленні зводнага духавога аркестра ў суправаджэнні вакальных ансамбляў, салістаў, дуэтаў (цэнтральная плошча, Маладзечна).
15:30-16:30 – Узнагароджванне ўдзельнікаў. Закрыццё фестывалю (цэнтральная плошча, Маладзечна).