Сабраныя грошы накіруюць на дзве справы. Першая з іх –  адкрыццё Дома сумеснага самастойнага пражывання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.

Яго плануюць адкрыць у будынку былой школы ў вёсцы Камарова, расказала намеснік дырэктара Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Шаранговіч.

Разлічаны Дом на пражыванне да васьмі чалавек. Яны будуць самастойна гатаваць ежу і весці гаспадарку. Плаціць будуць толькі за камунальныя паслугі. А яшчэ – за паслугі сацработніка, калі такія спатрэбяцца.

Сабраныя падчас марафону грошы выдаткуюць на рамонт будынка, пакупку пральнай машыны, бытавой тэхнікі, мэблі…

Другая справа – абсталяванне будынка аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў элементамі безбар’ернага асяроддзя. Аддзяленне вырашылі перамясціць з двух маленькіх пакояў у цэнтральнай раённай бальніцы ў  асобны будынак. Але перад гэтым яго трэба аснасціць пандусамі, парэнчамі і іншым – каб людзям з абмежаванымі магчымасцямі было зручна.

Дабрачынны марафон “Ад сэрца да сэрца” працягнецца да 31 мая. Праходзіць ён з падтрымкай райвыканкама.

Ахвяраванні прымаюць на рахунак ЦБУ №619 у Мядзеле філіяла №601 у г. Маладзечна ААТ “ААБ “Беларусбанк” код 769, ОКПО 29238633, УНП 690293072, разліковы рахунак 3632061900578.