Росту папуляцыі, на яго думку, спрыяе глабальнае пацяпленне.

– У Беларусі ўсталяваліся мяккая зіма і ранняя вясна, сярэдняя тэмпература летась перавышала норму на 2,7 градуса, таму кляшчы добра захоўваюцца падчас зімовай спячкі, менш гінуць, а надвор’е спрыяе іх развіццю і размнажэнню, – сказаў Пашковіч.

Паводле слоў спецыяліста, за два месяцы гэтага года з прычыны ўкусаў кляшчоў да медыкаў звярнуліся прыблізна 2,3 тысячы чалавек, прыкладна 700 з іх – дзеці. Найбольшая колькасць зваротаў зафіксаваныя ў Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску.

Летась, як паказалі энтамалагічныя даследаванні, колькасць кляшчоў у Беларусі вырасла на 28%. Нягледзячы на гэта, лік зваротаў у сувязі з укусамі быў на 15% меншым, чым у 2014 годзе. На думку гігіеніста, гэтаму спрыяюць меры прафілактыкі па барацьбе з кляшчамі.

Пашковіч паведаміў, што клешч жыве ў траве і пад лісцем, пры гэтым вышэй за метр па раслінах не падымаецца. Пік актыўнасці кляшчоў – вясна, калі тэмпература павышаецца да +5, і восень.

Адказваючы на пытанні журналістаў, Пашковіч выказаў сумнеў у эфектыўнасці здачы на аналіз знятага з цела кляшча.

– Здаваць кляшча на аналіз і чакаць выніку – гэта страта часу, – лічыць ён. – Больш плённа адразу пасля ўкусу аднакратна прыняць дзве капсулы антыбіётыка, напрыклад даксіцыкліну, што забяспечвае поўную прафілактыку захворвання на Лайм-барэліёзу.

Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе толькі пра дарослых, дзяцей да доктара трэба весці ў любым выпадку.

Што да энцэфаліту, то неабходна на працягу месяца пасля ўкусу назіраць за станам здароўя.

– Калі ў павысілася тэмпература, вас пачало трэсці, адразу ідзіце да доктара і кажыце, што вас пакусаў клешч, – рэкамендуе Пашковіч.

“Наша Ніва” паводле .