Да нас у рэдакцыю патэлефанаваў чытач Станіслаў Абрамовіч. Хлопец быў абураны:

– На вуліцы ідзе дождж. А на Снежнай не толькі няма, куды схавацца ад дажджу, але няма і раскладу руху аўтобусаў, каб ведаць, колькі яшчэ тут давядзецца мокнуць!

– Як не вісіць расклад? – здзівіўся намеснік дырэктара па пасажырскіх перавозках аўтапарка № 4 Віктар Руткоўскі. – Расклад руху мы павесілі там месяц таму. Не ведаю, магчыма, хто зняў ужо. Праверым, разбяромся.

Намеснік галоўнага інжынера маладзечанскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва  Марына Доўнар растлумачыла, што прыпынкі прадугледжаныя праектнай дакументацыяй да дамоў, якія цяпер будуюцца па вуліцы Снежнай.

Дамы будуць уведзеныя 30 чэрвеня. А значыць, да гэтага часу з’явяцца і прыпынкі.