Ад 16 па 19 мая года ў Мінску прайшоў заключны этап першага рэспубліканскага конкурсу “JuniorSkills Belarus 2016”.

У ім прынялі ўдзел больш за сто вучняў з усёй рэспублікі ўзростам ад 10 да 17 год.

Яны спаборнічалі ў сямі кампетэнцыях. Ва ўзроставай катэгорыі 10-13 год вызначыліся вучні гімназіі-інтэрната Мядзела.

Фота забяспечана Вячаславам Саўчыкам.

Фота забяспечана Вячаславам Саўчыкам.

У “Прамысловай робататэхніцы” залаты медаль і дыплом першай  ступені заваявалі Вадзім Валасевіч і Арцём Чаўлытка. Яны рабілі робат-маніпулятар.

У “Мабільнай робататэхніцы” бронзавы медаль і дыплом трэцяй ступені на рахунку Андрэя Маліноўскага і Арцемія Месяца. Яны стварылі робат-пагрузчык, які браў груз і перавозіў.

Фота забяспечана Вячаславам Саўчыкам.

Фота забяспечана Вячаславам Саўчыкам.

Дыпломамі ўзнагародзілі таксама трэнера, настаўніка інфарматыкі гімназіі Вячаслава Саўчыка.

– Увогуле, форум быў грандыёзны, праходзіў у футбольным манежы, – падзяліўся ён. – Вядома, дзецям было цікава, але і складана. Робатаў трэба трэба было зрабіць з нуля – стаяла скрыня з дэталямі і па-новым іх збіралі. Тут жа людзі хадзілі, у тым ліку іншаземцы – цікавіліся. 

Больш падрабязна чытайце ў “Рэгіянальнай газеце”.

Прадстаўнікі Вілейскага каледжа паказвалі майстар-клас па цырульніцкім мастацтве і дэкаратыўнай касметыцы

Таксама ў футбольным манежы Мінска прайшоў другі Рэспубліканскі конкурс WorldSkills. Сярод іншага арганізавалі абласныя прафарыентацыйныя інтэрактыўныя пляцоўкі па розных спецыяльнасцях.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Вілейскі дзяржаўны каледж прадставіў Мінскую вобласць. На пляцоўцы “Прыгажосць і натхненне” навучэнцы і майстры вытворчага навучання паказалі майстар-класы па цырульніцкім мастацтве і дэкаратыўнай касметыцы.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Удзельнічалі навучэнкі Паліна Борына, Наталля Сташкевіч, Алена Кезік і Дар’я Скапец, майстры вытворчага навучання Вольга Каркоцкая і Наталля Сянько.

Асаблівую цікавасць да працы пляцоўкі праявілі вучні школ. За актыўны ўдзел у заключным этапе Рэспубліканскага конкурсу па асновах прафесійнай падрыхтоўкі каледж узнагародзілі Дыпломам.

Святлана Мацукевіч, культарганізатар каледжа.