Беларускі музыка Андрусь Такінданг, лідар гурта “Рэха”, прыкінуўся замежнікам Габрыэлем Калеандра і папрасіў мінчукоў дапамагчы перакласці ліст, напісаны па-беларуску. Усё зафіксавала схаваная камера.

Эксперымент правяла каманда курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”.

Ужо заўтра, у аўторак, 24 мая, у Маладзечне пройдуць апошнія заняткі гэтага сезону. У госці завітае гісторык Уладзімір Арлоў. Пачатак а 18-й гадзіне ў бібліятэцы “Верасок”. Уваход вольны!

У Астраўцы бліжэйшыя заняткі “Мовы Нанова” пройдуць у сераду, 25 мая. Слухачоў чакаюць інтэлектуальныя гульні па тэме “Паганства” з Фёдарам Шведавым. Пасля – выступ Сяргея Башлыкевіча. Заняткі адбываюцца ў кінаканцэртнай зале “Астравец” па вуліцы Кастрычніцкай, 3. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны!