Прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб пройдзе 27 мая ад 11 да 13 гадзін па вуліцы Прытыцкага, 23.

Яго правядуць намеснік начальніка Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Андрэй Іванавіч Ліс, намеснік начальніка УУС Мінаблвыканкама Вадзім Львовіч Мурын і намеснік пракурора Мінскай вобласці Сяргей Паўлавіч Шыкунец.

Папярэдне запісацца на прыём можна 25 і 26 мая ад 10 да 13 гадзін па тэлефоне 77-44-21.