У выставачнай зале імя Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея 18 мая прайшла творчая сустрэча з беларускім літаратуразнаўцам, крытыкам, публіцыстам прафесарам Адамам Мальдзісам і вядомым культуролагам і мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім.
Прымеркавана яна была да Міжнароднага Дня музеяў.
Сяргей Харэўскі.
Сяргей Харэўскі сярод іншага расказаў пра дойлідства Заходняй Беларусі і кнігу ўспамінаў мастака Яўгена Ціхановіча “Партрэт стагоддзя”.
Адам Мальдзіс падзяліўся ўспамінамі пра жыццё і даследаванні, расказаў пра вядомых ўраджэнцаў рэгіёна.
Адам Мальдзіс прыехаў у Вілейку толькі другі раз. Фота Алеся Высоцкага.
Сустрэча студэнцкіх сябраў Барыса Манцэвіча і Адама Мальдзіса.
расказвае Анатоль Капцюг.
Пытанні да Адама Мальдзіма былі і пасля сустрэчы.
У Мядзеле на “Ночы музеяў-2016” знаёмілся з выставамі і ўдзельнічалі ў квэсце
У Мядзельскім музеі народнай славы 21 мая прайшло святочнае мерапрыемства ў межах акцыі “Ноч музеяў-2016”.
Мастачка Ніна Пілюзіна расказала, як яна стварае габелены і карціны ў тэхніцы бацік.
Мастачка Ніна Пілюзіна расказвае пра стварэнне габеленаў.
Карціны Ніны Пілюзінай.
Можна было пабачыць выставу драўлянай скульптуры і жывапісу мядзяльчаніна Аляксандра Куцкевіча.
Драўляныя скульптуры Аляксандра Куцкевіча.
Наведнікі не проста знаёміліся з экспазіцыяй музею – у гульні-квэсце адказвалі на розныя пытанні і загадкі. Скажам, шукалі прыладу, якія раней замяняла прас.
Наведнікаў частавалі караваем.
Разыгрываюць латарэю.
Падрабязна пра ўсё чытайце ў “Рэгіянальнай газеце”.