Фінальны этап конкурсу “Міс Маладзечна-2016” адбудзецца ў Палацы культуры 26 мая. 

Раней паведамлялася, што конкурс будзе праходзіць у амфітэатры, аднак з-за халоднага надвор’я арганізатары вырашылі перанесці мерапрыемства пад дах Палаца культуры.

У фінальным этапе за тытул галоўнай гарадской прыгажуні пазмагаюцца 14 дзяўчат. Нагадаем, што “Рэгіянальная газета” з’яўляецца заснавальніцай спецыяльнай намінацыі на конкурсе – “Міс Папулярнасць”. Пазмагацца за яе дзяўчаты могуць падчас галасавання на сайце “Рэгіянальнай газеты”.

Дзяўчына, якая набярэ найбольшую колькасць галасоў, і стане пераможцай у ёй. Яна атрымае прыз ад манікюрна-педыкюрнага кабінета “Ідэал” – любы від манікюра і макіяжа.

Галасаванне будзе закрытае 26 мая. Паўплываць на галасаванне можна ТУТ.

Пачатак конкурсу ў 21 гадзіну.