Сустрэцца з аўтарам завітаюць сябры і прыхільнікі яго творчасці, бібліятэкары, чытачы.
Пачатак намечаны на 14 гадзін, паведаміла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Людміла Тонкавіч.
Даведка “РГ” Барыс Манцэвіч нарадзіўся ў 1933 годзе ў сям’і беларускіх настаўнікаў на Мёршчыне. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі філфака БДУ ў 1957 годзе працаваў на розных журналісцкіх пасадах у вілейскай і бярэзінскай раённых газетах. Жыве ў Вілейцы.
Курортны сезон на Нарачы адкрыюць з майстрамі па разьбе
У зялёным тэатры курортнага пасёлка Нарач (Купа) 29 мая пройдзе адкрыццё курортнага сезона. Здраўніцы пакажуць візітоўкі, запрацуюць пляцоўкі: “Горад майстроў”, “Прысмакі на Нарачы”, “Аграсядзібы запрашаюць”, “Дзіцячы горад забаў, ”“Забаўляльнае лета” ды іншыя.
Адначасова пройдзе сёмае рэгіянальнае свята-конкурс “Разьбы зачараванне”.
Яно стала на Мядзельшчыне традыцыйным. Праходзіць свята раз у тры гады. Плануюць, што ў ім прымуць удзел больш за дваццаць майстроў.
Пачатак святаў – у 10 гадзін.