Акрамя тытула і кароны, Ліза атрымала ў падарунак уік-энд у Парыжы.

На пытанне, хто складзе кампанію галоўнай прыгажуні горада, яна сціпла адказала:

– Мама.

Але пра тытулы і феерыю пазней. Спачатку пра само шоу, якое сабрала цалкам Палац культуры, доўжылася тры гадзіны і пакінула пасля сябе столькі эмоцый, што захацелася паўтарыць і перажыць гэта зноў.

14 дзяўчат, з якімі мы пазнаёмілі сваіх чытачоў яшчэ на кастынгу, за два месяцы так памяняліся і расквітнелі, што хочаш не хочаш, а даводзілася заплюшчваць вочы ад асляпляльнай прыгажосці.

Тры выхады ў трох уборах: вобраз дзелавой лэдзі, выхад у купальніках і выхад у вячэрніх сукенках, мяркуем, толькі зблытаў журы, якое павінна было ўсё ж не разгубіцца і быць непрадузятым.

Затое творчыя нумары, дарэчы, вельмі цудоўная знаходка арганізатараў Святланы Адамушкі і Ірыны Сарокінай, далі магчымасць удосталь наглядзецца на прыгожых, яркіх, таленавітых прэтэндэнтак на галоўны тытул года па прыгажосці.

Дзяўчаты з запалам танцавалі барыню, соладка ўваходзілі ў вобраз Мэрлін Манро, кружылі ў магутнейшым патоку гукаў скрыпкі і віяланчэлі і проста прымушалі мужчынскія сэрцы біцца часцей, калі танцавалі сучасныя танцы. Без супермоднага, дзёрзкага, смелага тверку не абышлося. І гэта здорава!

Праўда, трэба ўнесці невялічкую лыжачку дзёгцю. Нумары паміж выступленнямі прыгажунь, на наш погляд, не зусім упісваліся ў фармат конкурсу. Прыгадалася фраза з анімацыі “Ангрыбёрдс”: “Адкуль гэтыя старпёрскія песні?” Магчыма, так было спецыяльна задумана, каб прыгажуні выглядалі яшчэ больш дарагімі дыяментамі. Але ўсё ж хацелася б бачыць і тут больш драйву, маладосці і задору.

Заслугоўвае кампліментаў і вядучы цырымоніі – Арцеміс Ахпаш. Заўсёды прыемна, калі напругу і нерваванне канкурсантак нехта можа разрадзіць жартам і ўсмешкай.

Сам Арцём прызнаўся нам за кулісамі, што сваю фаварытку сярод прыгажунь выбраў яшчэ ў 2011 годзе, калі ажаніўся.

– Ну што конкурс? Купальнікі розныя, дзяўчаты тыя ж, – і тут пажартаваў вядучы.

Нарэшце ўзнагароджанне.

“Міс Папулярнасць” па версіі “Рэгіянальнай газеты” стала сама “Міс Маладзечна 2016” Лізавета Данілава. Ні на што не намякаем, але і місіс Маладзечна спачатку выбралі чытачы газеты. Так што з густам у нашых чытачоў усё, як трэба. У падарунак Ліза атрымала прыз ад манікюрна-педыкюрнага кабінета “Ідэал” – любы від манікюра і макіяжа.

А місіс Маладзечна Надзея Тугусава прызналася, што сумнявалася, хто пераможа: Дар’я Красікава ці Ліза Данілава.

Надзея правяла сваё расследванне і высветліла, што ў Міс і Місіс Маладзечна-2016 ажно тры супадзенні: абедзьве канкурсанткі выступалі пад нумарам 2, абедзьве вучыліся ў гімназіі № 7, абедзьве – пераможцы галасавання “Рэгіянальнай газеты”.  

Дар’я Красікава, самая палаючая брунетка конкурсу, стала “Міс Талент”.

“Віцэ-міс” – Юлія Абцэвіч.

Караліна Лобач – “Міс Грацыя”.

Юлія Шалкоўская – “Міс Фота”.

Аляксандра Аляксюк – “Міс Інтэрнэт-сімпатыя” па версіі чытачоў партала kraj.by.

Прыз глядацкіх сімпатый стала Карына Арловіч.

Юлію Шалкоўскую запрасіў да сябе дырэктар беларускага мадэльнага агенцтва Сяргей Нагорны. Пасля конкурсу ён прызнаўся, што заўважыў тут пару дзяўчат, якіх ён бачыць у мадэльным бізнесе.

– Чаму ж Міс стала Лізавета Данілава? Што ёсць у ёй такога, чаго няма ў іншых дзяўчат?

– Ліза – гэта невычэрпны паток энергіі. Вельмі артыстычная і грацыёзная. Ад пачатку было відаць, што Ліза ведае, што пераможа, і гэта заўважыла журы.

Але і без слёз таксама не абышлося, былі засмучаныя і незадаволеныя, але пакінем гэта за кулісамі.

А тут пакінем прыгожыя фотаздымкі. Глядзіце і захапляйцеся!

Юлія Абцэвіч.

Юлія Абцэвіч.

Юлія Шалкоўская.

Юлія Шалкоўская.

Юлія Маеўская.

Юлія Маеўская.

Карына Арловіч.

Карына Арловіч.

Алёна Паланцэвіч.

Алёна Паланцэвіч.

Дар'я Івашкавец.

Дар’я Івашкавец.

Караліна Лобач.

Караліна Лобач.

Маргарыта Лях.

Маргарыта Лях.

Ганна Кішкурна.

Ганна Кішкурна.

Людміла Сталбоўская.

Людміла Сталбоўская.

Анастасія Саўчыц.

Анастасія Саўчыц.

Дар'я Красікава.

Дар’я Красікава.

Аляксандра Аляксюк і Юлія Абцэвіч.

Аляксандра Аляксюк і Юлія Абцэвіч.

Елізавета Данілава.

Елізавета Данілава.

Манікюрна-педыкюрны кабінет “Ідэал” прапануе непаўторны дызайн пазногцяў: вадкія камяні, бархатны пясок, залатое ліццё, аб’ёмны вінтаж, нейлкруст, імітацыя скуры рэптыліі і многае іншае. Таксама парафінатэрапію, афарбоўку і карэкцыю броваў, любы від макіяжу.

Адрас: Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 143 (ГЦ “Тройка”).

Тэлефоны: (8029) 933-82-60, (8033) 350-41-76.

ВКонтакте: vk.com/club92334913

ІП Данкевіч Н.В. УНП 691888812