У нядзелю, 15 мая, у Іжы на Вілейшчыне святкавалі дзень сям’і. Правялі яго на вуліцы Новай. Сабралiся там маладыя сем’i з усёй вёскi.

Павiншавалi іх са святам старшыня Iжанскага сельвыканкама Валянцiна Навасёлак  і дырэктар мясцовага сада-базавай школы Святлана Хадановiч. Вучнi выступiлi з канцэртнай праграмай.

Работнiкi сельвыканкама Таццяна Верамей i Iна Смаленская правялi  конкурсы. На асфальце дзеці і дарослыя малявалі дом сваёй мары. А ў падмурку запісвалі каштоўнасці, на якіх  трымаюцца іх сем’і – выводзілі словы “каханне”, “ўзаемапавага”, “падтрымка”, “давер”.

Фота забяспечана Ижанскім сельсаветам.

Фота забяспечана Ижанскім сельсаветам.

Конкурсы былі розныя: ад інтэлектуальных гульняў да конкурсу на самую вялікую сям’ю. У ім узважваліся ўсёй сям’ёй.

– Жарты, вясёлы смех гучалi на працягу ўсяго свята. Дзецi былi ў захапленнi ад сапраўднага клоўна. У iм нават дарослыя не адразу пазналi кiраўнiка гуртка Лыцавiцкага СДК Веру Дземеш – чалавека творчага і таленавiтага, – кажа  Валянцiна Навасёлак.

Фота забяспечана Ижанскім сельсаветам.

Фота забяспечана Ижанскім сельсаветам.

Усе сем’i, якія актыўна ўдзельнiчалі ў конкурснай праграме, атрымалi  падарункi. Сельвыканкам адзначыў шматдзетную сям`ю Анатоля i Таццяны Мiсюль за лепшы маладзёжны падворак, дзе  ўсё створанае іх рукамi.

Спонсарам свята стала Вiлейская раённая арганiзацыя “Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа”. Салодкiмi пачастункамi, як заўсёды бывае ў святы, парадавала дзятву мясцовае таварыства “Чурлёны”. 

– Найбольш адметнае тое, што ўдзельнічалі ў конкурсах і дзеці, і бацькі. Лічу, гэта згуртавала сем’і, – лічыць Таццяна Верамей.  – Свята  не змог сапсаваць  нават дождж, бо нашы маладыя сем’і iмкнуцца да таго, каб надвор’е ў iх дамах заўсёды было сонечным.