У цэнтры горада будуюць 12-кватэрны жылы дом па вуліцы 17 Верасня  (на рагу з Чырвонаармейскай).

– Гэта будзе трохпавярховы дом. У ім прадугледжаныя адна- і двухпакаёвыя кватэры, – патлумачыў начальнік аддзела ЖКГ Вілейскага райвыканкама Аляксандр Корсак.

Будаўніцтва вядзе ПМК-212 з Маладзечна, якая выйграла тэндар.

Таксама пачалі будаваць  60-кватэрны дом  па вуліцы Гарадзішчанскай у мікрараёне Паўночны. У гэтым пяціпавярховым доме будуць  адна-, двух- і трохпакаёвых кватэры. Будаўніцтва вядзе вілейская ПМК-185.

Гэтыя два дамы будуюць па дзяржзаказе. Кватэры ў іх прызначаныя для тых,  хто мае патрэбу ў  паляпшэнні жыллёвых умоў.  Абодва дамы плануюць здаць сёлета.

Таксама будаўнікі працуюць на арэндным доме ў мікрараёне “Паўночны”, дадаў Аляксандр Корсак.