Акцыя “Клопат” праходзіць ад 1 мая да 1 кастрычніка.

Пра гэта распавёў “РГ” начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС Сяргей Шытыка.

У яе межах моладзь будуць імкнуцца ўсяляк прыцягнуць да актыўнасці, арганізоўваць гурткі і секцыі, лагеры.

У маладых людзей пры жаданні ёсць магчымасць уладкавацца на лета на працу. У горадзе дзяўчат могуць накіраваць, напрыклад, у зелянгас на высадку кветак. Хлопцаў уладкаваць грузчыкамі ці падсобнымі рабочымі.

Па пытаннях працаўладкавання падлеткаў звяртайцеся ў камісію па справах непаўналетніх райвыканкама.

Што трэба ведаць перад тым, як адпраўляць дзіця ў лагер

Блізіцца лета – самы час узгадаць асноўныя рэчы, якія дапамогуць правесці яго без непрыемных прыгодаў.

Упраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама дае бацькам і дзецям парады, якія могуць папярэдзіць канфлікты.

Бацькам

1. Праверце асабістыя рэчы дзіцяці, раптам знойдзеце там цыгарэты ці алкаголь.

2. Памятайце, дарагі тэлефон можа выклікаць зайздрасць і справакаваць крадзеж.

3. Ведайце, што недапушчальна, каб дзеці рознага узросту жылі разам.

4. Рэагуйце на любую інфармацыю пра парушэнне праў дзіцяці.

5. Пры ўзнікненні непаразуменняў, звяртайцеся да дырэктара лагера.

6. Падаўлены настрой, сінякі і драпіны – нагода звярнуцца да кіраўніцтва лагера.

7. Не заахвочвайце, каб ваша дзіця ў лагеры наведвалі сябры.

8. Не забывайце, што вы несяце поўную адказнасць за ўчынкі дзіцяці.

9. Памятайце, што за ўжыванне алкаголю і курэнне ў нявызначаных месцах прадугле­джаная адміністрацыйная адказнасць.

10. Стаўцеся з паразуменнем да мер бяспекі, прадугледжаных у лагеры.

Тое, што трэба даць пачытаць дзецям

1. Пакіньце каштоўныя рэчы дома.

2. Не кідайце рэчы без нагляду ў выпадковых месцах.

3. Паведамляйце міліцыянеру ці важатаму пра любыя падазроныя прадметы.

4. Не размаўляйце с незнаёмымі, а калі іх заў­важылі, кажыце важатаму ці супрацоўніку міліцыі.

5. Не выходзьце самавольна за тэрыторыю лагера.

6. Не заводзьце выпадковыя знаёмствы з мясцовай моладдзю.

7. Звяртайцеся да міліцыянера ці адміністрацыі лагера пры ўзнікненні канфліктаў.

8. Не будзьце раўнадушнымі, калі пакрыў­дзілі кагосьці з дзяцей, паведамляйце пра гэта міліцыянеру ці важатаму.

9. Распавядайце бацькам пра любыя здарэнні, якія адбываюцца з вамі ў лагеры.

10. Не забывайце, што ў выпадку парушэння закона вы будзеце прыцягнутыя да адказнасці і адлічаныя з лагера.