30 мая ў асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя дажджы, магчымы град, паведамілі ў Белгідрамеце.

Будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Днём пры навальніцах месцамі моцныя дажджы, магчымы град. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы ад +12 да +18, днём – ад +23 да +29.

“Наша Ніва” паводле .