Жыццё поўнае стрэсаў. Не заўсёды яны прыносяць вялікую фізічную шкоду, але псіхалагічную – напэўна. Часам аднавіцца можна самастойна, але бываюць і вельмі экстрэмальныя сітуацыі. Такія, як напрыклад, гібель блізкага. Чалавеку, які перажыў такое, патрэбная падтрымка. Але якая менавіта? Як супакоіць яго, не зрабіўшы лішніх рухаў, якія могуць нашкодзіць?

Па-першае, неабходна выбраць камфортную адлегласць паміж вамі і чалавекам, які перажыў стрэс: у залежнасці ад таго, кім ён вам даводзіцца, якія ў вас адносіны з гэтым чалавекам. Вядома, каб дапамагчы яму, вы самі не павінны быць напружаным, а ваша жаданне пазбавіць пацярпелага ад уздзеяння стрэсу павінна быць шчырым. Пры гэтым у гутарцы важныя не толькі словы, але і невербальныя сродкі. Таму выбірайце для сябе “адкрытую” пазіцыю цела, а асабліва рук. Нядрэнна навязаць і зрокавы кантакт, але пры гэтым не трэба быць занадта дакучлівым. Калі паміж вамі ёсць моўныя і культурныя адрозненні, гэта трэба абавязкова ўлічваць.

Добра, калі чалавек можа выгаварыцца, распавесці вам пра тое, што адбылося. Дайце яму гэтую магчымасць, але не настойвайце, калі ён катэгарычна адмаўляецца.

Слухаць уважліва

Калі чалавек пайшоў на кантакт, то, натуральна, слухаць трэба ўважліва, а не імітаваць гэта. Не варта навязваць сваё меркаванне, а таксама адмаўляць словы і пачуцці суразмоўцы. Нядрэнна ўдакладніць і растлумачыць дэталі, калі нешта незразумела або неадназначна. У той жа час не варта патрабаваць распавесці ўсе драбнюткія падрабязнасці. Трэба ўстрымацца ад парад і доўгіх выказванняў. Пытанні лепш задаваць па адным. Яны павінны быць простымі і выразнымі.

Пацярпелы ад вострага стрэсу можа адказаць вам маўчаннем і недаверам. У яго могуць быць ўспышкі лютасці, істэрыка, крыкі і плач. Пры гэтым трэба самому трымацца максімальна спакойна і не ісці на канфрантацыю. Не варта даваць ацэнкі з нагоды ўспрымання падзей, якое ёсць у пацярпелага.

Праявіць клопат

Неабходна сказаць чалавеку, чым вы можаце яму дапамагчы. Калі ёсць падазрэнні, што ён мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе, паспрабуйце гэта ўдакладніць і прыкладзіце ўсе намаганні, каб такая дапамога была аказаная. Па магчымасці неабходна адвесці пацярпелага ў ціхае і бяспечнае месца. Натуральна, пры гэтым яго трэба засцерагаць ад кантактаў з тымі, хто даставіць непакой. Часам чалавеку неабходна не толькі выгаварыцца, але і проста паесці, выпіць вады. Толькі не варта даваць алкаголь.

Праяўляючы клопат, не трэба быць назойлівым. Добра, калі чалавек будзе пераадольваць наступствы стрэсу, прымаючы рашэнні самастойна, але абапіраючыся на вашу дапамогу.

Тыповыя памылкі

Чалавеку, які перажыў магутны стрэс, лепш не казаць такія фразы: “Я ведаю, што ты адчуваеш цяпер”, “Можа быць, добра, што ўсё так здарылася”, “Прынамсі, усё адбылося хутка”, “Табе трэба пастарацца гэта перажыць”, “Ты моцны, ты справішся”, “Магло быць і горш”, “Паплач, стане лягчэй”, “Табе трэба расслабіцца”, “Ты сам вінаваты”. Не трэба распавядаць пра свае праблемы і праблемы іншых людзей. Нельга дакранацца пацярпелага без яго згоды. Не трэба выпраўляць яго аповед пра тое, што здарылася.

І самае галоўнае. Калі чалавек не можа адысці пасля стрэсу, працягвае доўгі час востра перажываць тое, што адбылося, не можа заснуць па начах, то ў такім выпадку неабходна прадаставіць яму дапамогу прафесійнага псіхолага ці псіхатэрапеўта.

“Наша Ніва” паводле .