У чэрвені тэмпература паветра працягне павышацца. У сярэднім па краіне тэмпература першай дэкады складае +15,5, прычым на паўночным захадзе ля мяжы з Літвой халадней за ўсё – тут сярэдняя дэкадная тэмпература +14,5. За дэкаду выпадае ў сярэднім па краіне 24 мм ападкаў або 30% месячнай колькасці.

З 1 па 10 чэрвеня ў асобныя дні прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Пераважная тэмпература паветра ноччу ад +7 да +14, у пачатку дэкады па паўднёвым захадзе ад +15 да +18, у другой палове дэкады месцамі па паўночным усходзе не вышэй за +3 – +6. Днём у першай палове дэкады ў асноўным ад +19 да +27, у другой палове дэкады ад +15 да +22.

З 11 па 20 чэрвеня чакаецца няўстойлівае надвор’е. Часам дажджы, месцамі навальніцы. Пераважная тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах ад +8 да +15. Днём пераважна ад +18 да +25, часам падчас дажджу не вышэй за +15 – +17, у асобныя дні месцамі, у асноўным па поўдні, ад +26 да +28.

З 21 па 30 чэрвеня ў асобныя дні пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу ад +10 да +17, месцамі ад +18 да +20. Днём у асноўным ад +20 да +27, па поўдні да +28, +31.

“Наша Ніва” паводле .