Смяротная аварыя адбылася 1 чэрвеня каля 15:50 непадалёк ад Смаргоні.

Пра гэта AUTO.TUT.BY паведамілі ў дзяржаўтаінспекцыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 37-гадовы матацыкліст ехаў на “Хондзе”, няправільна выбраў хуткасць, праявіў няўважлівасць і дапусціў сутыкненне з грузавіком. Грузавік “Рэно Магнум” з паўпрычэпам ехаў у спадарожным накірунку.

Ад атрыманых траўм матацыкліст загінуў на месцы аварыі.

AUTO.TUT.BY.