У Вілейцы 19 чэрвеня ў 12 гадзін на Вільяніным хутары адбудзецца раённае свята Сёмухі.

Апроч святочнага абраду, канцэртнай праграмы, выставы-вырабаў народных майстроў пройдзе конкурс “Дзявочая каса – Сёмушная краса”.

Дзяўчаты ў “візітоўцы” прадставяць сябе і сваю касу, паўдзельнічаюць у інтэлектуальным конкурсе і дэфіле, паведамілі ў Вілейскім Палацы культуры.

Журы ацэніць даўжыню валасоў і раскрыццё нацыянальнага каларыту і мясцовых асаблівасцяў у стварэнні прычоскі, артыстызм і творчыя здольнасці ўдзельніц. Лепшых чакаюць прызы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць дзяўчат  узростам ад 14 да 19 год з доўгімі ненарошчанымі валасамі. Заяўкі прымаюць да 15 чэрвеня ў Вілейскім Палацы культуры, кабінет №102.