Падвялі вынікі рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання.

Сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў з насельніцтвам ад 10 да 50 тысяч жыхароў лепшымі сталі Іванава, Бяроза Брэсцкай вобласці і Вілейка.  

Грашовая прэмія складзе па дзве тысячы базавых велічынь (420 мільёнаў рублёў).

Не менш за 70% прызавых будзе накіравана на добраўпарадкаванне і развіццё гарадской гаспадаркі, да 30% – на прэміраванне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія дабіліся найвышэйшых вынікаў у працы па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарнай ачыстцы.