Уступіў у законную сілу прысуд у дачыненні да 17-гадовага жыхара Вілейскага раёна. Крымінальную справу па абвінавачванні непаўнагадовага суд Вілейскага раёна разгледзеў 17 мая.
Здарэнне адбылося пасля 23 гадзін 12 лютага ў вёсцы Ерхі Крывасельскага сельсавета. Хлопец у нецвярозым стане у прысутнасці іншых стаў наносіць удары нагамі па жалезабетонным плоце ля жылога дома. У выніку пашкодзіў пяць верхніх секцый агароджы. Прычыніў ён пацярпелай шкоду на суму 800 тысяч рублёў. Маці непаўнагадовага кампенсавала шкоду.
Раней несудзімы хлопец вінаватым сябе прызнаў цалкам, у зробленым раскаяўся.
– Суд прызнаў яго вінаватым у наўмысных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, і суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці – хуліганстве, – паведаміла вядучы спецыяліст суда Вілейскага раёна Таццяна Ткачова. – Прымяніў да яго прымусовыя меры выхаваўчага характару: растлумачылі непаўналетняму наступствы паўторнага здзяйснення злачынстваў, прадугледжаных Крымінальным кодэксам Беларусі.