– Кіраўнік неаднаразова прымаў ад прадстаўнікоў розных камерцыйных арганізацый ўзнагароджанне: грошы і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Рабіў гэта за лабіраванне іх інтарэсаў, звязаных з ажыццяўленнем камерцыйнай дзейнасці і перавагай перад іншымі суб’ектамі гаспадарання ў заключэнні дамоў падраду на выкананне будаўнічых работ на аб’ектах у раёне, – паведаміла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Выявілі дзевяць фактаў супрацьпраўнай дзейнасці. Шкода за названы перыяд склала каля 700 мільёнаў рублёў.

Абвінавачванне былому кіраўніку прад’явілі за атрыманне хабару і перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў. Ён знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

У Валожынскі райвыканкам накіравалі прадстаўленне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства і абставінаў, якія сталі прычынай бескантрольнага ажыццяўлення абвінавачаным службовых паўнамоцтваў і незаконнага ўзбагачэння, дадала Таццяна Беланог.