У першай палове тыдня сярэднесутачная тэмпература чакаецца на два-чатыры градусы ніжэй за норму. Пра гэта расказаў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў.
У аўторак, 7 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. З серады і да пятніцы, з 8 і да 10 чэрвеня, магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
У выходныя абстаноўка істотна не зменіцца: захаваецца няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор’е. Цеплыня вернецца ў сярэдзіне чэрвеня.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра днём |
7 чэрвеня |
ад +1 да +7, у асобных раёнах замаразкі ад 0 да -2 |
ад +14 да +20 |
8 чэрвеня |
ад +2 да +9 |
ад +17 да +23, па паўднёвым захадзе да +25 |
9 чэрвеня |
ад +6 да +13 |
ад +13 да +20, па паўднёвым усходзе да +23 |
10 чэрвеня |
ад +4 да +9, па паўднёвым усходзе да +12 |
ад +14 да +21 |
Паводле tut.by.