Сёння на адну беларускую шыльду, а лепш сказаць, на адзін беларускі знак, паболела ў Вільні. 22 траўня Таварыствам беларускай культуры ў Літве ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар святара і паэта Казіміра Сваяка.

Скульптар – Ігар Засімовіч, мецэнат – Мікіта Забуга, арганізатар і аўтар ідэі – Алесь Юркойць.

Шыльда ўсталявана на будынку дома па адрасе Дзіджоі 17 (Didžioji g. 17).

Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды адбудзецца ў Вільні 19 чэрвеня а 12:00 з набажэнства ў касцёле св. Барталамея з удзелам духавенства з Літвы і Беларусі. Затым, пасля літургіі, грамада накіруецца да шыльды, дзе адбудзецца яе адкрыццё і асвячэнне.

Фота westki.info.

Фота westki.info.

Больш падрабязная інфармацыя будзе бліжэй да адкрыцця.

Шчыра запрашаем далучацца да мерапрыемства.

Таварыства беларускай культуры выказвае шчырыю падзяку ўсім, хто далучыўся да стварэння і ў сталявання шыльды, у тым ліку, мецэнату, скульптару, Віленскай самаўправе.

Westki.info.