Толькі перад Новым годам Барыс Манцэвіч знаёміў са сваёй першай кнігай зборнікам вершаў “Эстафета”. А 26 мая прадставіў адразу тры: кнігу гумару “І смех, і грэх”, “Перажытае і пачутае” і “Партызанскі доктар у нямецкім шпіталі”.

Апошняя прысвечаная вілейскаму доктару Івану Волаху, напісаная на аснове яго ўспамінаў.

Прэзентацыя адбылася ў чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Ганны Новік, намаганнямі якой выдадзеныя кнігі.

– Дзве гадзіны прайшлі на адным дыханні: так было цікава, – расказала загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Людміла Тонкавіч. – Знаёміліся з кнігамі. Чыталі вершы, лісты аўтару ад Ганны Новік, нават эпіграму, якую Віктар Кажура напісаў на гумарыстычны верш Барыса Манцэвіча. Гучалі песні ў выкананні Уладзіміра Цануніна, і сам Барыс Флоравіч заспяваў.

Фота забяспечанае раённай цэнтральнай бібліятэкай імя Ганны Новік.

Фота забяспечанае раённай цэнтральнай бібліятэкай імя Ганны Новік.

Старшы навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Вольга Коласава падзялілася ўспамінамі пра Івана Волаха. Дырэктар музея Сяргей Ганчар казаў, што Барыс Манцэвіч – жывая энцыклапедыя жыцця, настолькі цікавы чалавек і яго лёс.

Завітаў на прэзентацыю вілейскі кампазітар і выканаўца Аляксандр Высоцкі.

– Аўтар падарыў яму кнігі. І спадзяёмся, што з’явяцца песні на вершы Барыса Манцэвіча, – кажа  Людміла Тонкавіч.

Даведка “РГ”.  Барыс Манцэвіч нарадзіўся ў 1933 годзе ў сям’і беларускіх настаўнікаў на Мёршчыне. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі філфака БДУ ў 1957 годзе працаваў на розных журналісцкіх пасадах у вілейскай і бярэзінскай раённых