Сёння “Рэгіянальная газета” ў свабоднае плаванне адпраўляе журналістку Настассю Роўду. З гэтай нагоды мы прапануем чытачам бліжэй пазнаёміцца з аўтарамі выдання.
У “Рэгіянальнай газеце” часам здараецца так, што за адну і тую ж інфармацыйную нагоду бяруцца адначасова ўсе журналісты.
Мы вырашылі праверыць, ці пазнаюць нашы чытачы почырк кожнага журналіста.
Адзін тэкст: “У цэнтры горада будуецца шматпавярхоўка. Жыхары супраць” аўтарства Наталлі Тур, Зоі Хруцкай, Алеся Высоцкага, Настассі Роўды і Галіны Сініцы. Дзе чый тэкст?