У 2012 годзе Ігару Цімошку (ва ўзросце 24 гадоў) паставілі дыягназ – меланома (рак скуры), адзін з самых складаных, непрадказальных відаў раку, які хутка развіваецца. Ужо чатыры гады Ігар змагаецца за жыццё, сям’я аплачвае лячэнне самастойна. Сёння надзея яшчэ ёсць, а вось грошай ужо не хапае.

Гісторыю Ігара распавядае яго дзяўчына Настасся Дарафей:

На працягу чатырох гадоў, пасля таго як у Ігара выявілі рак, ён перанёс некалькі аперацый. На дадзены момант выяўленыя метастазы ў лёгкіх, у мяккіх тканках грудной клеткі і больш за 17 метастазаў у мозгу .

Гэтай зімой ён прайшоў курс прамянёвай тэрапіі на мозг. Да гэтага лячылі дарагім швейцарскім прэпаратам Zelboraf – каля 7,5 тысяч долараў за месячны курс, куплялі спачатку самастойна, потым “выбілі” яго ў Міністэрства аховы здароўя – назіралася паляпшэнне.

Але два месяцы таму арганізм “прывык”, медыкаменты перасталі дапамагаць.

У пачатку мая з-за метастазаў, які працягваюць расці ў мозгу, Ігара паралізавала на правы бок – ён не можа хадзіць.

Дактары адмовіліся яго лячыць і адправілі дадому. Сказалі, што мы не ведаем, як, і не зможам вам больш нічым дапамагчы.

Страшна, што вось так, адным словам, можна забіць надзею, якую мы доўга шукалі і знаходзілі сабе самі на працягу амаль чатырох гадоў.

Але потым я сабралася, як бы складана гэта ні было, і вырашыла, што я павінна яму дапамагчы ўсім, чым змагу.

 І прыйшла да высновы, што калі нашы дактары не могуць і не ведаюць, як лячыць, то гэта не значыць, што нельга ніяк.

У спешным парадку праз знаёмых знайшла доктара ў Ізраілі, параілася.

Аказалася, што вось ужо больш за два гады ёсць новыя лекі, моцны супрацьракавы імунны прэпарат – Keytruda (у нас у Беларусі ён не сертыфікаваны, і нашы дактары пра яго нават не чулі). Сярод хворых, якія прымаюць гэты прэпарат, добрая статыстыка па выжыванні (> 75%).

Вядома, у прэпаратаў супраць раку ёсць адно АЛЕ – цана. Адна кропельніца каштуе 8,5 тысячы долараў. Капаць трэба 1 кропельніцу кожныя 3 тыдні. Нейкі бачны эфект можа назірацца не менш, чым пасля чатырох кропельніц.

Бацькі Ігара ўжо прадалі сваю кватэру, каб расплаціцца за лекі. Я лётала ў Ізраіль – купіла адну кропельніцу, зрабілі адну ін’екцыю, глядзелі рэакцыю Ігара на гэты прэпарат. Перанёс нармальна. Таму хочам паспрабаваць лячыцца гэтым прэпаратам і далей (тым больш, пакуль што гэта наш адзіны варыянт.

Хутка трэба будзе купляць зноў. І калі мы і зможам купіць яшчэ адну-дзве, то добра.

Што рабіць далей – я не ведаю. І разумею, што настаў той самы “няўтульны” для мяне момант – “прасіць”.

Вельмі цяжка далося гэтае рашэнне, я да апошняга спадзявалася, што не прыйдзецца пісаць гэты ліст, але Ігару пакуль не становіцца лепш. І ў мяне павінны быць “запасны” план. Таму мне патрэбная дапамога. Ваша дапамога.

Як дапамагчы?

Просім усіх ахвотных дапамагчы і паўдзельнічаць у зборы грошай на лячэнне Ігара:

1) Дабрачынныя рахункі “Беларусбанка”:

Уладальнік рахунка Цімошка Ігар Сяргеевіч.

Банк ААТ “АСБ Беларусбанк”

Аперацыйная служба ЦБП 524 ААТ “АСБ Беларусбанк”

код філіяла ўкладу атрымальніка – 795

транзітны рахунак 3819382105243

–  Долары ЗША – дабрачынны рахунак 000081;

– Еўра – дабрачынны рахунак 000016;

­ Беларускія рублі – дабрачынны рахунак 000027;

– Расійскія рублі – дабрачынны рахунак 000022.

2) Нумар тэлефона МТС + 37529-762-06-73 (пры папаўненні рахунка нумара мтс  гэтыя грошы можна пераводзіць на карту “Халва + МТБанк”)

3) з-за мяжы можна пакласці на тэлефон https://e-pay.by/

4) вебмані:

доларавы кашалёк: Z782388265646

еўравы кашалёк: E711215549654

расійскія рублі: R645386332500

У выпадку дадатковай інфармацыі або пытанняў, звяртайцеся да Анастасіі Дарафей (https://www.facebook.com/nastya.dorofey)