Дастаткова навесці камеру тэлефона на старыя купюры – на экране яны зменяцца ў эквівалент новых. Да прыкладу, 100 тысяч сэрвіс заменіць на 10 рублёў, а 5 тысяч – на 50 капеек.

Калі ў аб’ектыве знаходзіцца некалькі банкнот, праграма выдасць суму. Сэрвіс таксама дапаможа перавесці грошы ў еўра, долары ці расійскія рублі па курсе Нацбанка. Праўда, пакуль скарыстацца дадаткам могуць толькі ўладальнікі Android.

Аднак дадатак не ўмее распазнаваць некалькі купюр аднолькавага наміналу.

Спампаваць дадатак можна тут: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.constflash.byn&hl=ru