Праз тыдзень пасля конкурсу “Міс Маладзечна 2016” Лізавета Данілава адпачывае ад абцасаў і бясконцых рэпетыцый і трэніровак, збірае чамаданы ў Парыж Пакуль збіраюцца чамаданы, і расказвае, як ёй собіла трапіць у гэты конкурс.

– З 12-гадовага ўзросту я выступала на конкурсах “Міс Маладзечна” у танцавальных нумарах, якімі разбаўлялі выхады міс. Тады і рашыла, што як толькі мне споўніцца 16 гадоў, абавязкова паспрабую ўдзельнічаць сама. І вось, атрымалася.

Ліза прызнаецца, што ніколі не марыла быць мадэллю, яе жыццё – гэта танцы.

– Мяне мама адвяла на танцы з сямі год. І калі раптам я не хацела займацца, мама казала: “Раз пачала, цярпі”. Таму і ў конкурсе мне такі мамін наказ дапамог перамагчы.

За два месяцы што­дзённых рэпетыцый дзяўчаты-ўдзельніцы сталі камандай, а вось пасябраваць так і не паспелі.

– Мы розныя па ўзросце, у нас мала агульнага. Да таго ж, за некалькі дзён да конкурсу мы ўсе перасварыліся. Слабыя дзявочыя нервы не вытрымалі такой напругі. Таму я і сябрую пераважна з хлопцамі. Яны не здрадзяць.

А рыхтавацца да конкурсу Лізавеце дапамагалі нявеста брата.

– Яна прадумала ўсё: прычоску, макіяж, убор, туфлі. Я потым брату сказала, што яму з ёй пашанцавала.

Па-за школай Ліза – удзельніца групы падтрымкі хакейнай каманды “Дынама-Маладзечна”. Расказвае, што калі ішла на кастынг, ні на што не спадзявалася, бо дзяўчат прымалі толькі з 16-ці гадоў, а Лізе на той момант было 15.

– Папрасілі сесці на шпагат, вывучыць танцавальны нумар. Але калі я падняла нагу, каб прадэманстраваць расцяжку, мяне запрасілі адразу ў асноўны састаў.

На гэта лета ў планах у Лізы адпачыць і вызначыцца з тым, куды ёй паступаць пасля заканчэння школы.

– Ведаю толькі тое, што ні ў якую ўстанову, звязаную з харэаграфіяй, не пайду. Магчыма, гэта бу­дзе нешта, звязанае з замежнымі мовамі.

Ці будзе Ліза яшчэ ўдзель­нічаць у конкурсах прыгажосці, адказала:

– Яны ж усе з 18 гадоў. Трэба пачакаць яшчэ два гады, а потым, вядома, паспрабую прымераць  карону “Міс Беларусь”.

Ліза – таму што тата забыўся, што мяне хацелі назваць Алінай

Конкурс конкурсам, але хочацца даведацца, чым захапляецца Міс Мала­дзечна, што любіць, а што не.

Ліза нарадзілася ў лістападзе, але прызнаецца, што чакаць свой дзень нараджэння пачынае ўжо ў жніўні. Гэта яе любімае свята.

У Лізы з дзяцінства не было ніякіх мянушак. Заў­сёды называлі па імю. Толькі цяпер у сваёй кампаніі, дзе ёсць яшчэ адна дзяўчынка з такім імем, Лізу сталі называць Міс Маладзечна.

А Лізай яна стала праз няпамятлівасць уласнага таты.

– Яны з мамай выбіралі паміж імёнамі Ліза і Аліна. І калі тата павінны быў запісаць ужо пад імем Аліна, ён наўпрост пра яго забыўся. Вярцелася Ліза ў галаве, так і запісаў.

Пасля конкурсу прыхільнікаў у Лізы дадалося. Сталі пазнаваць на вуліцы.

– Як я рэагую? Адказваю: “Так, гэта я”. Вядома, прыемная ўвага. А вось сябра ў мяне пакуль няма. У актыўным пошуку, як кажуць.

Пры гэтым Ліза дакладна ведае, якім мусіць быць хлопец яе мары.

Ён павінны клапаціцца пра дзяўчыну, быць выхаваным, не нахабным. Вядома, займацца спортам.

– Ну, і прыгожым, каб у прыгажосці не саступаў мне.