Агулам стала іх 16.

Новая стаянка “Залатая горка” размешчаная на беразе возера Свір у чатырох кіламетрах ад гарадскога пасёлка Свір. Яна абсталявана навесамі, пляцоўкамі для вогнішча, кантэйнерамі для смецця, туалетамі.

narochpark.by

narochpark.by

– Гэту стаянку адкрылі, паколькі попыт на адпачынак на беразе возера Свір пастаянны, – кажа начальнік аддзела турызму Нацыянальнага парку “Нарачанскі” Людміла Краўчонак. – Да таго ж, бліжэйшыя турстаянкі знаходзяцца ў прыродным комплексе “Блакітныя азёры”. З’яўленне новага аб’екта дазволіць разгрузіць іх, зменшыць там антрапагенную нагрузку.

narochpark.by

narochpark.by