Асабліва добра яе есці тым, хто хоча пахудзець. Але ўжываць не час ад часу, а рэгулярна, ды і разгрузачныя дні ла­дзіць з яе ўдзелам. Толькі тады лішнія кілаграмы пакінуць вас хутка і якасна. Сельдэрэй утрымлівае ўсяго 16 ккал на 100 г.

Ён лечыць парушэнні абмену рэчываў і паталогіі сэрца і сасудаў. Тут лепш прымяняць корань. Яго карысныя ўласцівасці з’яўляюцца добрай прафілактыкай атэрасклерозу, бо паніжаюць у крыві халестэрын.

А яшчэ сельдэрэй карысны для нашай памяці, засцерагаючы ад старэчага слабага розуму (хваробы Альцгеймера). Ды і мужчыны хай налягаюць на яго – шмат карысці. Але калі ёсць камяні ў нырках, то будзьце асцярожныя.

У сельдэрэі ёсць глутамінавая кіслата, што дазваляе выкарыстоў­ваць яго ў кулінарыі, як бясшкодны ўзмацняльнік смаку і паху.

А сцябло звычайна ўтрымлівае вялікую колькасць солі. Улічвайце гэта, калі соліце стравы.

Салата з курацінай і сельдэрэем

300 г кураціны, 150 г кораня сельдэрэю, 1-2 салёныя агуркі, зярністая гарчыца і соль – на смак.

Адварыце ў падсоленай вадзе курынае мяса (грудку ці ножку, што больш даспадобы). Мяса астудзіце і парэжце на невялікія кавалачкі. Агуркі нарэжце саломкай, калі вялікія – выдаліце насенне.

Корань сельдэрэю пачысціце, нарэжце на скрылікі таўшчынёй каля 5 мм, а затым іх парэжце тонкай саломкай.

Для соусу маянэз змяшайце з зярністай гарчыцай. Усё інгрэдыенты злучыце, па жаданні прыпраўце соллю, пасля чаго дадайце запраўку. Перамяшайце і пастаўце ў халадзільнік на 20-30 хвілін, каб салата насыцілася.