У Вілейцы 2 ліпеня пройдзе выстава-парад дзіцячай рэтра-тэхнікі.

Адбудзецца яна а 16 гадзіне на цэнтральнай плошчы ў межах святочных мерапрыемстваў. Жыхарам Вілейшчыны прапануюць паўдзельнічаць з трохколавымі роварамі, самакатамі, машынкамі на педалях і падобнай тэхнікай.

Арганізатарамі сталі аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У апошнюю ўстанову да 25 чэрвеня можна падаць заяўкі на ўдзел.

Зрабіць гэта можна па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 44, кабінет №3, па нумарах тэлефонаў: 8-01771-2-18-33, 2-26-28, ці па электроннай пошце GU-VTCSON@mail.ru з паметкай “Парад дзіцячай рэтра-тэхнікі”.

– Людзі ўжо тэлефануюць, распытваюць, як будзе праходзіць выстава-парад. Вядома, што не ў кожнага захаваліся рэчы 30-40-гадовай даўніны, але думаю, маладому пакаленню будзе іх цікава пабачыць, – расказала загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН Іна Шохціна