Самы цёплы чэрвень быў у 1999 годзе, паветра прагрэлася да +20,5 пры кліматычнай норме +16,2. Найбольш халодным чэрвень быў ў 1962 і 1976 гадах, калі сярэднемесячная тэмпература склала +13,8. 

Найбольш дажджлівы чэрвень быў у 1988 годзе – у краіне выпала 146 мм ападкаў пры норме 80 мм, гэта значыць 183%. Самым сухім чэрвень быў у 1979 годзе – 30 мм ападкаў альбо 38% ад кліматычнай нормы.

У чэрвені ў краіне максімальна бывае 18-19 дзён з навальніцамі. У 1956 годзе ў Радашковічах адзначылі 19 такіх дзён.

У Валожыне ў 1984 годзе ў Валожыне было дзевяць дзён з туманам.

Паводле pogoda.by.