“Паветраныя патокі заменяцца на паўднёвыя, і ў краіну скіруюцца вельмі цёплыя паветраныя масы з паўднёвых мораў, што будуць суправаджацца навальніцамі, залевамі, парывістым ветрам”, – перадае словы сіноптыка “Наша ніва” са спасылкай на БелаПАН.

У аўторак пераважна без ападкаў, толькі днём па поўдні кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 7 – 13°С, месцамі плюс 4 – 6°С, днём плюс 19 – 25°С.

У сераду краіна апынецца ў зоне ўплыву актыўных франтальных сістэм: на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы.

Тэмпература ноччу плюс 10 – 17°С, днём плюс 18 – 24°С, месцамі да плюс 26°С.

У чацвер істотных змяненняў у надвор’і не чакаецца. Беларусь застанецца ў зоне франтальных сістэмаў і цёплых паветраных мас чарнаморскага паходжання: на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы град.

Тэмпература ноччу плюс 12 – 18°С, днём плюс 20 – 27°С.

Паводле слоў Рабава, у пятніцу стане яшчэ цяплей, з поўдня Францыі на краіны Балтыі будзе перамяшчацца цыклон, які вынесе вельмі цёплае паветра субтрапічнага паходжання.

Ноччу месцамі, днём пераважна па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём у асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы град, пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15 – 20 м/с.

Фота od.vgorode.ua.

Фота od.vgorode.ua.

Тэмпература ноччу плюс 13 – 19°С, днём плюс 24 – 30°С, па поўдні плюс 31 – 33°С.

Высокі тэмпературны фон, які перавышае норму на 4-6°С, захаваецца і ў выходныя дні.

У суботу ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу ў асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15 – 20 м/с.

Тэмпература ноччу плюс 12 – 19°С, па паўднёвым усходзе плюс 20 – 22°С; днём плюс 22 – 28°С, па паўднёвым усходзе да плюс 30°С.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 11 – 18°С, днём плюс 22 – 29°С.